Мудроў Вінцэсь, Чорны Дор

Чорны Дор

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.

Больш за ўсё на свеце Ганна баялася падвойнага падбародка. Таму кожнага ранку, выкуліўшыся з пасцелі, ставала перад люстрам і, задзёршы галаву, праводзіла пальцамі па гладкай, як у дзіцяці, шыі. І хоць падвойны падбародак дагэтуль не праглядаўся, жанчына ўздыхала і скоса пазірала на швейную машынку. Прачытала недзе, што найбольш часта ён сустракаецца ў швачак-матарыстак, якія ўвесь час сядзяць скурчаныя. Яна і сама не ведала, адкуль з’явіўся гэты страх. Можа з таго часу як, малая, хварэла на свінку і цэлы тыдзень ляжала з высокай тэмпературай, задыхаючыся ад паху камфары, якой маці змазвала ёй атлусцелую шыю. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Чорны Дор» у адным файле