Мудроў Вінцэсь, Госць з Ёкагамы

Госць з Ёкагамы

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.

Сястра Кацька ўжо амаль год перапісваецца па электроннай пошце з японцам, і цяпер гэты Хіраюкі ляціць да яе ў адведкі. Паслязаўтра трэба будзе ехаць з сястрой у аэрапорт — сустракаць госця. Памацаўшы хворую патыліцу, Талян скінуў ногі на падлогу, падхапіў са століка пачак цыгарэт і выйшаў, не апранаючыся, на гаўбец. Перш, чым пстрыкнуць запальнічкай, патрабавальна павёў носам. Паветра было працятае пахам гнілога часныка. Гэта смярдзеў хімкамбінат. Адсюль, з дзявятага паверха, былі бачныя вострыя дзіды комінаў і доўгая, на паўсвету, грыва фіялетавага дыму. Талян прыпаліў цыгарэту, чарговым разам памацаў патыліцу. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Госць з Ёкагамы» у адным файле