Мудроў Вінцэсь, Пенсія

Пенсія

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.

Ніна Захараўна, кабета сталага веку, сядзела ў мяккім фатэ­лі і глядзела тэлевізар. Паказвалі кіеўскі майдан. І хаця на тэлеэкране людзі ў чорных шаломах стралялі па натоўпу, пасярод пляцу гарэлі кінутыя ў кучу скаты, і ў нетрах злавеснага куродыму нейкі маладзён махаў жоўта-блакітным сцягам, твар Ніны Захараўны быў абыякава-нерухомым. І толькі калі з’явілася белая машына з чырвоным крыжам і з яе выбеглі людзі з насілкамі, вакол вачэй зварухнуліся маршчакі. Яно і зразумела: дваццаць гадоў адпрацавала Ніна Захараўна медсястрой на «хуткай дапамозе». І цяпер, пабачыўшы «мерс» з чырвоным пасам уздоўж борта, прымружыла вочы, без патрэбы пацерла сухія, кранутыя старэчым рэўматызмам пальцы. Неўзабаве паказалі мужчыну, які ляжаў на асфальце, і Ніна Захараўна, уздыхнуўшы, стала пераключаць каналы. На экране адзін за адным мільганулі гумарыст Задорнаў, скандаліст Жырыноўскі і спявак Майсееў. Атачоны напаўаголенымі дзеўкамі, спявак бязгучна, як тая рыбіна, хапаў ротам паветра, выставіўшы наперад пукатае чэрава. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне «Пенсія» у адным файле