Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.
У кожным студэнцкім інтэрнаце ёсць пакой, які жартам называюць «кают-кампаніяй» і куды вечарамі любяць завітваць суседзі па паверху. У інтэрнаце, пра які тут размова, гэта сорак першы пакой. У ім жывуць студэнты будфака: ленінскі стыпендыят Сцёпка Аўчыннікаў — стрыжаны пад «бобрык» мацак, што, дзякуючы сваёй фрызуры, атрымаў мянушку Вожык; нізенькі і вечна смаркаты Мішка Таляронак, а таксама цельпукаваты і падслепаваты малец з дзіўным прозвішчам Дрыль. Менавіта так, па прозвішчы, яго ўсе і клічуць. Сама па сабе тройца нічым асабліва не вылучаецца, і сорак першы пакой наўрад ці займеў бы статус «кают-кампаніі», калі б туды не наведваўся Лёшка Пілімон. Лёшка быў іхным аднакурснікам, жыў з бацькамі ў цэнтры горада і амаль штовечар завітваў у інтэрнат, каб перапісаць лабараторную работу альбо заданне па тэарэтычнай механіцы. Апроч таго, згаданая тройца рабіла яму курсавыя працы. Не за так, вядома. Лёшка звычайна прыносіў «чарніла» і што-небудзь з закусону. Аднойчы нават прынёс пляшку шатландскага віскі. Яно і не дзіва. Бацька Лёшкавы працаваў у гандлёвым прадстаўніцтве за мяжой, таму ў сына і джынсы былі на азадку, і грошы адразу ва ўсіх кішэнях. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
Каталёг: Kamunikat.org