Data wydania: 2021
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2021 by Вінцэсь Мудроў
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Мудроў Вінцэсь, Замецены след. Апавяданні, — Мінск: Кнітазбор, 2021. — 208 с.
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дзверы з адчайным рыпам падаліся, і ў нос патыхнула кіслым пахам падлівы. Сцяпан скрывіў гімору, пастаяў крыху, звыкаючыся з агідным духам, і пайшоў мыць рукі. Сталоўка, куды лагодным красавіцкім днём завітаў наш герой, была самай таннай у акрузе. У ёй звычайна абедалі студэнты, рабацягі трамвайнага дэпо, якое месцілася непадалёку, і небаракі-пенсіянеры. Збіраліся тут і апівуды, бо на касе прадавалі піва. (фрагмент)
Autorzy białoruscy: Мудроў Вінцэсь
Katalog: Kamunikat.org