Наша слова.pdf, 50 / 2022

Наша слова.pdf

50 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-12-14

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У снежні літаратурна-мастацкаму і грамадска-палітычнаму часопісу "Полымя" спаўняецца 100 гадоў. Яго заснавальнікамі цяпер з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Беларусі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства "Мастацкая літаратура". Наклад часопіса ўсяго 625 асобнікаў. Рэдагуе выданне паэт Віктар Шніп. Часопіс "Полымя" з'яўляецца найстарэйшым літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным выданнем Беларусі, у стварэнні якога непасрэдны ўдзел прымалі народныя песняры Беларусі Янка Купала і Якуб Колас. Менавіта ў "Полымі" друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі Беларусі Іван Мележ, Янка Брыль, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка, а таксама Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка і іншыя літаратары.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле