Беларусы ў свеце, 9 (244) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

9 (244) 2022

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2022-09

Redaktor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Wydawca: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Беларуская журналістка і актывістка Яўгенія Доўгая разам з мастачкай Ганнай Татур і ўкраінскімі калегамі запусцілі ў сеціве сайт пра палітзняволеных беларусак. Сайт Politwomen.org працуе на дзвюх мовах – беларускай і ўкраінскай. На дадзены момант на ім размешчаны гісторыі 95 жанчын. На старонцы можна напісаць ліст да зняволеных беларусак, даведацца іх навіны. “Лістуйце палітвязням, падтрымлівайце іх сем’і, расказвайце іх гісторыі. Гэта нашы героі і гераіні! Салідарнасць, любоў, вытрымка і чалавечнасць – наша зброя і ўратаванне”, – адзначыла Яўгенія Доўгая. Раней Яўгенія Доўгая і Ганна Татур распачалі свой праект у Instagram. Аўтаркі намагаліся прыцягнуць увагу да беларускіх жанчын, якія знаходзяцца за кратамі,зрабіць так, каб пра палітвязенак не забыліся ў час вайны. На сёння Instagram “Палітвязынкі” мае больш за тысячу падпісчыкаў. Падтрымаць праект можна праз Патрэон і Пэйпал.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле