Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2022
Рэдактар: Іванюк Яраслаў - адказны за выпуск
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Памеры: 410 с.
ISBN: 978-83-960735-7-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Уладзімір Арлоў, Фонд Kamunikat.org, Logvino literatūros namai
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Дадатковая даведка: Шчырая падзяка: Андрэю Макагону, Фонду культуры i адукацыі Орса Рамана, Беларускаму дабрачыннаму фонду Вялікай Брытаніі
Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова – своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і – непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам зь пісьменьнікам чытач зможа адчуць зьмены, што адбыліся ў нашай краіне і сьвеце за цэлую чвэрць стагодзьдзя. Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў.
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімір
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Крама | Прыватны кнігазбор