Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2022-11
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2022 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У Шумілінскім раёне створаны камфортныя ўмовы для развіцця суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка, у гэтым годзе распрацаваны і выпушчаны «Інвестыцыйны атлас», які ўключае як існуючыя інвестыцыйныя праекты, так і ідэі для рэалізацыі. У рамках Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021–2025 гады на пастаяннай аснове праводзяцца сустрэчы, дзе зацікаўленых знаёмяць з пералікам аб'ектаў нерухомай маёмасці, якія падыходзяць для арганізацыі рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, вытворчасці. У мэтах устанаўлення дыялогу дзяржавы і бізнесу ў раёне створана рада па развіццю прадпрымальніцтва. Фармат яго дзейнасці дазваляе суб'ектам гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасці не толькі атрымаць у кампетэнтных службаў кансультацыю па пытаннях, але і ўносіць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства, заручыцца падтрымкай у сферы развіцця бізнесу.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак