Гасцінец, 16 (332) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

16 (332) 2022

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2022-11

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2022 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Гарадоцкім раёне завершана праца па вывазе непрыдатных пестыцыдаў, якая фінансуецца Глабальным экалагічным фондам. 7 лістапада завершана работа па вывазе непрыдатных пестыцыдаў з тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Пачынаючы з 2021 года польскай кампаніяй Geocoma у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне ўстойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6», які рэалізуецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, была праведзена пераўпакоўка захоўваемых непрыдатных пестыцыдаў для наступнага транспамежнага перамяшчэння і знішчэння на спецыялізаваных аб’ектах у Нямеччыне. Дзякуючы рэалізацыі праекта з тэрыторыі раёна вывезена 48,7 тоны, небяспечных адходаў. Праект рэалізуецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з ПРААН у Беларусі. Фінансуецца Глабальным экалагічным фондам. У 17 раёнах вобласці, як спадчына мінулых дзесяцігоддзяў, назапасілася больш за 500 тон непрыдатных або забароненых да прымянення пестыцыдаў, у тым ліку якія адносяцца да стойкіх арганічных забруджвальнікаў (пераважна ДДТ і ГХЦГ).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле