Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2022-11-16
Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дзень 11 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адзначыўся важнай навуковай падзеяй: адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у кантэксце эвалюцыі айчыннай музейнай справы". У мерапрыемстве прынялі ўдзел тэарэтыкі і практыкі айчыннай музейнай справы, даследчыкі. На пленарным пасяджэнні прагучалі даклады па гісторыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Да ўсіх прысутных з прывітальным словам звярнуўся дырэктар музея Аляксандр Васільевіч Храмы. Мэта канферэнцыі - вызначэнне месца і ролі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіяла "Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці" у развіцці музейнай справы краіны, вырашэнні актуальных пытанняў адлюстравання сучасных працэсаў фарміравання дзяржаўнасці ў практыцы музеяў Беларусі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова.pdf