Андзілеўка Людміла, Проста ноч на дварэ

Проста ноч на дварэ

мініяцюры

Андзілеўка Людміла

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1998

Выдавец: Маладосць

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Маладосць

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1998 by Людміла Андзілеўка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці заўважыў ты, дарагі наш чытач, адну цікавую акалічнасць “маладосцеўскіх" кніжак: не толькі ў паэзію, але і ў прозу актыўна рушылі жанчыны? Гэтае выданне — ужо чацвёртая “жаночая” празаічная кніга ў 1998 годзе, і адразу ж трэба паведаміць чытачу: і гэтая аўтарка — вельмі цікавы чалавек. I не толькі таму, што яна жанчына (хіба бываюць нецікавыя жанчыны?!), а найперш з-за таго, што яна, Людміла Андзілеўка, шчодра і багата надзеленая ад прыроды як жаноцкасцю, так і талентамі. Не, тут няма агаворкі — талентамі... Яна — і музыкант, і мастак, і празаік. Прызнаюся, уведаўшы пра толькі што сказанае, асабіста я, грэшны, засумняваўся: а ці можна дабіцца высокага ўзроўню адразу ў трох такіх розных і глыбока арыгінальных відах творчасці, як музыка, мастацтва і літаратура? Не так ужо і шмат прыкладаў такіх дасягненняў. Але, паверце, Людміла Андзілеўка здолела стаць асобаю ўва ўсіх відах сваёй творчай дзейнасці, што, сапраўды, сведчыць пра яе і адоранасць, і працавітасць (яна яшчэ і педагог, што, само па сабе зразумела, таксама падразумявае яшчэ адзін талент). Пазнаёмцеся з гэтай кніжкай — у нечым традыцыйнай, пра тое, што з намі побач, але і ў той жа час з менавіта аўтарскім светам бачання ці пунктам погляду, менавіта з аўтарскім творчым выяўленнем, — і вы самі ўбачыце: у нашу літаратуру прыйшоў таленавіты празаік. Урэшце нельга не падкрэсліць яшчэ адну рэч, што робіць гонар Людміле Андзілеўка: цяпер на Глыбоччыне сабралася і хораша працуе таленавітая суполка паэтаў і драматургаў, а вось яна, Андзілеўка, смела і плённа

Беларускія аўтары: Андзілеўка Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле