Гасцінец, 15 (331) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

15 (331) 2022

Publication Place: Гарадок

Publication Date: 2022-10

Editor: Гаравы Леанід

Copyright © 2022 by Гасцінец

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Драсёна (рэйнутрыя) японская здольна расці праз асфальт, падмуркі і каналізацыю. Гэты шкоднік з’явіўся ўжо і ў Гарадку. Знаёмім чытачоў яшчэ з адным інвазіўным шкоднікам, які зараз самы небяспечны ў Вялікабрытаніі. У Гарадку ён ужо расце плантацыяй на Іванаўскіх могілках. Магчыма і ў іншых месцах горада і раёна. Што будзе з чарговым інвазівам, які бурыць асфальт, падмуркі, каналізацыю, як з ім змагацца і г.д.? Наша экалагічная ды і агульная культура на невысокім узроўні. Грамадзяне Беларусі ў большасці не разумеюць шкоднасць інвазіўных раслін для прыроды Беларусі і абыякавы да гэтай праблемы. Між тым плошча розных інвазіўных культур усё больш і больш, а негатыўнае ўздзеянне на прыроду Беларусі мацнее з кожным годам. Чужародныя (інвазійныя) віды раслін аказваюць вялікі ўплыў на прыродныя і антрапагенныя прыродныя супольнасці. У Беларусі складзены спісы заносных відаў раслін і тых, якія дзічэюць каля месцаў вырошчвання. Чорная кніга флоры Беларусі уключае чужародныя шкоднасныя расліны, якіх не адзін дзесятак відаў. З гэтым спісам магчыма азнаёміцца на старонца Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі тут: http://hbc.bas-net.by/hbcinfo/invaslist.php?list=rus. Зараз распавядаем пра госцю з Японіі — рэйнутрыю японскую.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Гасцінец

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле