Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2022
Выдавец: Vesna Books
ISBN: 978-809-0868-72-4
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Альгерд Бахарэвіч
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Новае выданьне opus magnum Альгерда Бахарэвіча, забароненага ў Рэспубліцы Беларусь раману «Сабакі Эўропы». Кнігі пра ўладу мовы і мову ўлады, пра Беларусь як эўрапейскую выспу і Эўропу як беларускі лёс, пра вечную таямніцу творчасьці і чалавечую апантанасьць. Альгерд Бахарэвіч — адзін з найбольш арыгінальных сучасных беларускіх пісьменьнікаў. «Сабакі Эўропы» — манумэнтальны раман, у якім цёмныя дэманы эўрапейскай мінуласьці зноў трасуць сваімі ланцугамі... (The New York Review of Books). Палітычны трылер-антыўтопія... адзін з найважнейшых твораў, некалі выдадзеных у Беларусі (The Guardian). Бахарэвіч дае калейдаскапічную карціну мовы як казачнага лесу, як ГУЛАГу, як помніка, як магілы, як вечнага жыцьця (The New York Times). Бахарэвіч — галоўная постаць сучаснай беларускай літаратуры (New Eastern Europe)
Беларускія аўтары: Бахарэвіч Альгерд
Каталёг: Прыватны кнігазбор