Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008-03-31
Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
Copyright © 2008 by Новы Час
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Дзве Беларусі На мяжы святкавання 90-х угодкаў БНР — можа, як ніколі — з бачнай выразнасцю выявілася, што ў краіне Беларусь, па трапнаму вызначэнню пісьменніка Уладзіміра Арлова, суіснуюць дзве Беларусі: беларуская Беларусь і… Якая? Руская? Польская? Савецкая? Касмапалітычная? Ніякая, без роду і племені? Дакладна — не беларуская. Пярэстая — усяго па троху ў рознакаляровых сумесях. Бывала-бывае бяскрыўдных, часцяком жа і атрутных. Неадназначная, сябе пакуль не асэнсаваўшая. Ні ў кантэксце нацыянальных каардынатаў, ні ў гістарычным вымярэнні: адкуль ёсць пайшла і куды рухацца. Дзе межы між імі — беларускай Беларуссю і другой Беларуссю — у прасторы і часе? Пакінем за рысай стагоддзі геапалітычнага аблому, калі землі беларускія пасля знікнення дзяржавы ВКЛ аказаліся разменнай манетай у супрацьстаянні паміж Захадам і Усходам і пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай былі інкарпараваны ў склад Расійскай імперыі. Пачнём, да тэмы, з БНР, у якой на пэўны час матэрыялізавалася абуджаная памяць і мара пра беларускую дзяржаўнасць. Каб потым зноў быць сцёртай на 70 гадоў — з картаў, з падручнікаў. З памяці сямі пакаленняў. Амаль падчыстую.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час