Крывінка, 14 (295) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

14 (295) 2022

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2022-10

Copyright © 2022 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Той, хто ездзіць на роварах па Бешанковічах, ведае, як цяжка гэта рабіць. Адсутнасць не толькі веладарожак, але і нармальных БЕЛАРУСЬ ходнікаў з абодвух бакоў дарогі, высачэнныя бардзюры на кожным кроку, ямкі на ходніках – вось што сустракае той, хто мае ахвоту рухацца на двухколавіку. Факты такія. Шырокі ходнік па вуліцы імя Чарняхоўскага, які быў пабудаваны два гады таму, ужо пакрыты ямкамі. Праўда, тут можна зманеўраваць улева ці ўправа, бо шырыня ходніка больш 3-х метраў. Тут цалкам рэальна было б зрабіць разметку, аддзяліўшы ходнік для пешаходаў ад веладарожкі, як гэта зроблена там, дзе РЭАЛЬНА клапоцяцца пра бяспеку ўдзельнікаў дарожнага руху. На новым ходніку па вуліцы імя Валадарскага, якому тры гады ад нараджэння, асабліва не зманеўруеш. Праўда, ім ніхто і не карыстаецца. І пешаходы, і раварысты едуць проста па праезджай частцы. Рух тут аднабаковы, месца хапае ўсім. Але ж навошта было там рабіць такую пародыю на ходнік, які 80 см шырынёй? Нават пры добрым пакрыцці на ім не размінуцца два пешаходы. Але ж, згодна правілаў дарожнага руху, пры наяўнасьці ходніка па ім павінны рухацца і пешаходы, і веласіпедысты. Няхай мо работнікі ДАІ пакажуць на семінары, як гэта рэальна можна зрабіць на ходніку.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле