Сьвітанак, 14 (323) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

14 (323) 2022

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2022-09

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2022 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Абласны фестываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2022», які тыдзень таму стартаваў ў Глыбокім, прадоўжыўся ў раёнах Віцебшчыны. 24 верасня ў аграгарадку Мікіціха шанавалі хлебаробаў Шумілінскага раёна. Свята атрымалася з шырокім размахам — грандыёзным, шматлюдным, прыгожым. Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да воінскіх могілак на станцыі Лоўша. Намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Яфрэмаў, кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Галынчыкам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам, кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый ушанавалі памяць савецкіх воінаў, якія сваім жыццё абаранілі краіну, далі нам магчымасць жыць пад мірным небам, вырошчваць хлеб, святкаваць «Дажынкі» і вітаць хлебаробаў, якія заслужылі самых шчырых слоў сваёй працай і адданасцю роднай зямлі. З раніцы да вечара яны працавалі ў полі, каб вырасціць збожжа, сабраць яго, абмалаціць. Каб паставіць хлеб на стол і запрасіць на «Дажынкі». Пад гучны марш у суправаджэнні ансамбля барабаншчыц Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў дэлегацыі гаспадарак раёна прайшлі ў святочным шэсці «Мы славім імя хлебароба». Каравай з зерня новага ўраджаю — сімвал Радзімы, яе багацця і дабрабыту — быў уручаны старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргею Галынчыку.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле