Беларусы ў свеце, 8 (243) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

8 (243) 2022

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2022-08

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Падобныя Сустрэчы пачалі ладзіцца беларускай эміграцыяй у ЗША і Канадзе з 1 952 года. Мерапрыемства сабрала беларусаў ад Флорыды да Таронта, якія прыехалі, каб пабачыць адзін аднаго, абмяняцца думкамі і ідэямі. Арганізатарам падзеі выступіла Беларуска­Амерыканскае Задзіночанне (BAZA) пры падтрымцы Згуртавання беларусаў Канады. Сустрэча прайшла 3­4 верасня ў Беларускім цэнтры пры саборы Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт­Рыверы (Нью­Джэрсі) з удзелам беларускіх ініцыятыў, арганізацый і суполак ЗША і Канады. Адчыніў Сустрэчу сямейны гурт Kozak Family Ethno Trio (Валянціна Пархоменка, Алесь Казак і Вольга Казак­Анлар) выкананнем гімну ЗША і духоўнага гімну Беларусі “Магутны Божа”. Вядоўцамі абодвух дзён Сустрэчы былі Міхась Чаропка і Наталля Федарэнка (BAZA), якія нагадалі, што падобныя Сустрэчы традыцыйна ладзяцца раз на два гады. Але ў выніку пандэміі каранавірусу апошняя адбылася ў 2018 годзе. Некаторыя з запрошаных на мерапрыемства гасцей не змаглі на ім прысутнічаць асабіста, але даслалі свае звароты да ўдзельнікаў Сустрэчы. Так госці Сустрэчы былі ўсцешаныя праглядзець відэазварот­прывітанне Івонкі Сурвіллы, старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле