Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2022-09
Copyright © 2022 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль — гэта заўсёды свята», —быў адказ. Тут жа і ўспамін Анатоля Кудраўца, як разбіраўся пасля смерці загадчыка аддзела крытыкі часопіса «Нёман» Міхася Стральцова працоўны пісьмовы стол, і ў шуфлядзе знайшлося некалькі выразак, лістоў, рукапіс вершаў і — вялікі фотаздымак Івана Антонавіча Брыля, беражліва схаваны ў кардоннуютэчку. (Ціхан Чарнякевіч, Пад сонцам найвышэйшай пробы. 105 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь