Наша Слова.pdf, 38 / 2022

Наша Слова.pdf

38 / 2022

Miejsce wydania: Ліда

Data wydania: 2022-09-21

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Юбілей галоўнай кніжнай скарбніцы краіны быў адзначаны правядзеннем IX Міжнароднага кангрэсу "Бібліятэка як феномен культуры", урачыстым паседжаннем і канцэртам. 15-16 верасня у межах IX Міжнароднага кангрэсу "Бібліятэка як феномен культуры" адбывалася пленарнае і секцыйныя паседжанні, абмяркоўвалася тэма выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў для навукі, культуры і адукацыі краіны. 15 верасня ўвечары адбылося ўрачыстае паседжанне з нагоды юбілею бібліятэкі і канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады. Міністр культуры Анатоль Маркевіч павіншаваў супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі са 100-гадовым юбілеем. На ўрачыстым паседжанні былі ўзгаданы асноўныя вехі з гісторыі бібліятэкі з моманту яе стварэння ў 1922 годзе. “НББ сёння - невычэрпная крыніца інфармацыі для ўсяго народа, сапраўдны брыльянт, які служыць высакароднай місіі, вынік плённай працы некалькіх пакаленняў адданых бібліятэкараў”, - адзначалася ў віншавальных адрасах, уручыных дырэктару бібліятэкі Аксане Кніжнікавай.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле