Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2022-09
Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Грамадскае аб’яднанне «Экадом»звярнула ўвагуна справаздачу аб уплыве на асяроддзе будаўніцтва цэху ў Віцебскай вобласці, дзе збіраюцца вырабляць вакцыну ад каронавірусу. У гэтай справаздачы бачна, што з пляцоўкай суседнічае могільнік жывёлы, які можа кепска ўплываць на водныя рэсурсы. Ліквідацыя могільніка толькі «рэкамендаваная», але ніякіх праектных работаў адносна гэтага прадугледжана. «Могільнік быдла выкарыстоўваўся для пахавання трупаў жывёлаў пасля выпрабавання на іх эфектыўнасці вакцынаў, якія вырабляюцца на прадпрыемстве. Ён дастаткова глыбокі, – тлумачыць «Экадом». – У парушэнне экалагічных і санітарна-гігіенічных нормаў могільнік размешчаны ў водаахоўнай зоне возера Должа і ў зоне санітарнай аховы артэзіянскай свідравіны.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак