Ад Лідскіх муроў, 10

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

10

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У гэты зборнік увайшлі творы, напісаныя, надрукаваныя, перакладзеныя ў асноўным у 2020 і 2021 гадах. Гэта былі няпростыя гады для беларускага грамадства. Складаныя падзеі 2020-га і рэакцыя на іх у 2021-м закранулі вельмі і вельмі многіх, а людзей творчых ці не ўсіх. І падзеі гэтыя павінны былі выклікаць пэўны водгук ад творцаў. Чакалася, што бурныя зрухі ў грамадстве выклічуць хвалю публіцыстычнай паэзіі, магчыма, рознай скіраванасці, але выклічуць. А гэтага не адбылося. Лідскія літаратары аказаліся як бы па-над падзеямі. Тэматыка засталася практычна тая ж самая - агульнанацыянальная, агульнабеларуская. Родная зямля, родны край, бацькава хата, родная мова, каханне, звыклы побыт, прырода, гісторыя займаюць асноўную плошчу і раздзела паэзіі, і раздзела прозы. Творы лідскіх паэтаў і празаікаў самай моцнай дратвай знітаваны з рэальным жыццём, з жыццём, якое ідзе на роднай зямлі, а не на экранах смартфонаў. І ўсе яны дэманструюць шчырую адданасць лідскіх творцаў, сваёй Бацькаўшчыне, безапеляцыйную вернасць Матулі-Беларусі, якая засталася галоўнай каштоўнасцю для ўсіх разам і для кожнага паасобку.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ад Лідскіх муроў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле