Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2022-08
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2022 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
З сярэдзіны ліпеня па вуліцы Інтэрнацыянальная замест гістарычнай каменкі будуюць новую дарогу. Што на ёй зараз пасля двух тыдняў працы? Каменка з’яўлялася мусіць адным з апошніх кавалкаў старога Гарадка, які напачатку ХХ стагоддзя быў найперш за ўсё габрэйскім мястэчкам. 13 ліпеня ў Гарадку быў пахаваны М.І. Крывічкін, кіраўнік мясцовай габрэйскай супольнасці. Менавіта яго дзед Мендэл-Аўром — Шалом Янкелевіч Крывічкін на пачатку ХХ стагоддзя з напарнікамі рамантаваў каменку. Пра гэта ўзгадваў сам Марк Іосіфавіч Крывічкін у часопісу «Мішпоха»: http://shtetle.com/Shtetls/gorodok/gorodok.html. А з 15 ліпеня камунальнікі пачалі працу па ліквідацыі каменкі і пераабсталяванню спуска да Гаражанкі з аварыйным мастом. Гэты спуск у народзе назаваюць «каменка». Напрыканцы ліпеня, пасля двух тыдняў праца дарожнікаў, наведаў месца былой каменкі, паразмаўляў з пешаходамі і зрабіў некалькі фотаздымкаў на вуліцы Інтэрнацыянальнай. Мясцовая ўлада на сваім рэсурсе паведамляла, што па просьбе аўтааматараў пачалася праца па паляпшэнню дарогі для вуліцы Інтэрнацыянальная і да яе прылеглых вуліц.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец