Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2022-08
Copyright © 2022 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Выйшла ў свет навукова-папулярная кніга «Нарысы Бешанковіцкага краю». Выпуск выдання прымеркаваны да 575-гадовага юбілею Бешанковіч. Над яе стварэннем працавала вялікая колькасць аўтараў: Анатоль Крачкоўскі, Максім Чарняўскі, Станіслаў Леаненка, Аляксандр Вашанаў, Міхась Чарняўскі і Марына Бірукова. Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч адзначыла, што “Нарысы” — гэта першая спроба перадаць унікальнасць непаўторнасць прыдзвінскага краю, падзяліцца яго духоўнымі, культурнымі i працоўнымi багаццямі з землякамі. Нам дадзена ўнікальная магчымасць увасобіць у жыццё больш маштабныя праекты па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні, развіцці інфраструктуры, у выніку — зрабіць наш родны край больш прыгожым і камфортным для жыцця», — падкрэсліла кіраўнік раёна. Усім, дзякуючы каму «Нарысы Бешанковіцкага краю» выйшлі ў свет, Галіна Уладзіміраўна выказала шчырыя словы падзякі. Дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея Марына Бірукова адзначыла, што “асновай кнігі сталі багатыя матэрыялы вядомых бешанковіцкіх краязнаўцаў — Станіслава Леаненкі і Анатоля Крачкоўскага.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка