Дзвінскі ўзгорак, 12 (154) 2022

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

12 (154) 2022

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2022-08

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Deutsche Welle» напісала пра расійскі «турыстычны бум» у Беларусі. Гэтым летам як ніколі шмат машын з расійскімі нумарамі на беларускіх вуліцах, квіткі на цягнікі распрададзеныя, а «Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Масквой. Адна з прычын — «карткавы турызм»: пасля адключэння расійскіх банкаў ад міжнародных плацёжных сістэм грамадзяне Расійскай Федэрацыі засталіся без магчымасці ажыццяўляць пакупкі за мяжой. На сітуацыю адрэагавалі банкі некторых суседніх краін, якія сталі адкрываць рахункі расійцам — менавіта па такія паслугі тыя і едуць у Беларусь. «У апошні час у нас скарачаўся выпуск новых банкаўскіх картак, але цяпер тэндэнцыя зваротная: вельмі заўважны рост дзякуючы расійскім грамадзянам», — расказвае «DW» супрацоўнік банка і ўдакладняе, што пакуль для афармлення карты амаль заўсёды неабходна асабістая прысутнасць кліента, што і стала падставай для «карткавага турызму». Тэрмін жа вырабу карты займае ад трох да дзесяці рабочых дзён. Яшчэ адна важкая прычына прыехаць да нас у госці — мяжа з ЕС. Пасля нападу Расіі на Украіну Еўропа закрыла сваю паветраную прастору для расійскіх самалётаў, трапіць туды немагчыма і на цягніку (прычым і расійцам, і беларусам).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле