Сьвітанак, 12 (321) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

12 (321) 2022

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2022-08

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2022 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Шумілінская міліцыя нядаўна выявіла факты крадзяжу паліва ў сельскай гаспадарцы раёна. Прынамсі, у сувязі з пачаткам жніва супрацоўнікі Шумілінскага раённага аддзела ўнутраных спраў працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Бадай што, выяўляць крадзяжы дзяржаўнай маёмасці нярэдка мясцовым міліцыянерам дапамагаюць нераўнадушныя мясцовыя жыхары. Так, на днях у райаддзел міліцыі паступіла інфармацыя пра тое, што механізатар аднаго з сельгаспрадпрыемстваў злівае паліва. Сігнал падцвердзіўся. І сапраўды, у паліўным баку яго ўласнага трактара было знойдзена 5 літраў саляркі. Мужчына быў вымушаны прызнаць, што пераліў яе з трактара МТЗ сельгаспрадпрыемства, дзе працаваў. На яго быў складзены адміністрацыйны пратакол. Паводле участковага інспектара РАУС Паўла Трафімава – згодна з арт 11.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь «Дробны крадзеж» трактарысту пагражае штраф ад 2 да 30 БВ. Таксама падчас аператыўнага расследавання адной з крымінальных спраў шумілінская міліцыя выявіла яшчэ адзін факт крадзяжу паліва. У гэтым выпадку механізатар за некалькі разоў зліў з МТЗ сельгаспрадпрыемства для ўласных патрэб да 180 літраў саляркі. А гэта злачынства цягне ужо на больш сур’ёзны тэрмін. Максімальнае пакаранне, што пагражае ў такім выпадку – гэта да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле