Беларусы ў свеце, 6 (241) 2022

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

6 (241) 2022

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2022-06

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

4 ліпеня юбілей святкуе вядомая грамадская дзяячка і гісторык Ганна Сурмач! Спадарыня Ганна больш за дзесяць гадоў узначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіў­музей літаратуры і мастацтва Беларусі, пасля кіравала суполкай чэшскіх беларусаў “Скарына”, шмат гадоў займала пасаду старшыні Галоўнай управы Беларуска-­Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і была галоўнай рэдактаркай легендарнай газеты “Беларус”. Яе аўтарству належаць кнігі “Беларусь без межаў”, “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржаўнасці”, “Першы з’езд беларусаў свету”, цыкл перадач на “Свабодзе”, прысвечаных беларускай дыяспары... Усіх справаў, звязаных з беларускай дыяспарай і справай пашырэння культурнай спадчыны беларускага замежжа, у якіх спадарыня Ганна брала ўдзел, не пералічыць! Але нам імя спадарыні Ганны Сурмач дарагое ў першую чаргу праз яе выключную ролю і ўдзел у нараджэнні і першых гадах жыцця “Бацькаўшчыны”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле