Наша Слова.pdf, 33 / 2022

Наша Слова.pdf

33 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-08-17

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На мінулым тыдні Слонім адзачаў 770-годдзе. Дата сур’ёзная, але цалкам ігнаруе факты згадвання Слоніма пад 1011 і 1036 гадамі, якія цвердзяць пра 1000-гадовую гісторыю гэтага старажытнага беларускага горада, аднаго з самых старажытных. Але начальнікам відней. 12 жніўня ў Слоніме адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Гісторыка-культурная спадчына Слонімшчыны: погляд у мінулае", прысвечаная 770-годдзю з дня першай згадкі Слоніма ў Іпацьеўскім летапісе. У канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі і музейшчыкі, а таксама выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Падчас канферэнцыі слухачы пазнаёміліся з выступленнямі на самыя розныя тэмы. Гучалі даклады пра прывілеі на Магдэбургскае права мястэчку Жыровічы, пра гістарычную ўрбананімію Слоніма, пра Жыровіцкае Евангелле, пра слонімскія грамнічныя соймікі ў панаванне Аўгуста III (1736-1763) і шмат іншых. Цікава было паслухаць навукоўцаў, якія распавядалі пра грашовыя даходы і расходы Слоніма ў першай палове 19 стагоддзя, пра 1860-я гады ў гісторыі Слонімшчыны, пра медыцынскае забеспячэнне насельніцтва Слонімшчыны ў кантэксце развіцця аховы здароўя Заходняй Беларусі ў 1919-1939 гадах і г.д. Канферэнцыя праводзілася ў рамках дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле