Наша Слова.pdf, 31 / 2022

Наша Слова.pdf

31 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-08-03

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

31 ліпеня споўнілася 220 гадоў з дня нараджэння філамата, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў, беларускага, польскага і чылійскага навукоўца-даследчыка, геолага, мінеролага, рэктара чылійскага ўніверсітэта, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі (1802-1889). Родам Ігнат Дамейка быў з вёскі Мядзведка Карэліцкага раёна. У сем гадоў Ігнат Дамейка страціў бацьку, выхоўваўся ў бацькавых братоў. Адзін з іх, таксама Ігнат Дамейка, узяў яго да сябе ў маёнтак Жырбутоўшчына ў Лідскім павеце (цяпер Дзятлаўскі раён). Вучыўся Ігнат у піярскай школе ў Шчучыне. Быў там пад апекай Ануфрыя Петрашкевіча, з якім разам уваходзіў потым у Таварыства філаматаў. У 1822 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт. Калі пачалося следства па справе філарэтаў і філаматаў, Ігната таксама арыштавалі і прывезлі ў Вільню, у турэмнае зняволенне. Але праз паўгода яго вызваляюць і адпускаюць пад нагляд паліцыі. У час Лістападаўскага паўстання Дамейка становіцца ў шэрагі змагароў за вызваленне Айчыны ад маскоўскага "прылучэння". Пасля разгрому паўстання, ён выехаў у эміграцыю. У Дрэздане сустрэўся з Адамам Міцкевічам і разам з ім і з іншымі землякамі выехаў у Парыж. Дапамагаў Адаму Міцкевічу ў выданні яго твораў, у тым ліку "Пана Тадэвуша".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле