Дзвінскі ўзгорак, 11 (153) 2022

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

11 (153) 2022

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2022-07

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз. Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ. Ні на першы суд, ні на другі нікому трапіць не ўдалося, таму дакладных звестак, за што асудзілі Андрэя Вашчука, дагэтуль няма. Паводле розных версій, першы раз ён быў асуджаны паводле артыкула 24.23 КаАП за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Што да другога суду, які мог адбыцца ў мінулую пятніцу, то гапярэдадні ў праўладных пабліках з’явілася інфармацыя пра тое, што святара падазраюць у распаўсюджанні так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. І што ўвогуле сілавыя структуры могуць звінаваціць яго ў закліках да масавых пратэстаў супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Праўду пра прысуды і судовыя працэсы сябры і знаёмыя змогуць даведацца хіба што ад самога ксяндза, але ён мае выйсці на волю не раней за 14 жніўня.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле