Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 2022-07
Рэдактар: Гаравы Леанід
Copyright © 2022 by Гасцінец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
13 ліпеня пасля цяжкай хваробы завяршыў зямны шлях Марк Іосіфавіч Крывічкін. На габрэйскіх могілках Гарадка з’явілася яшчэ адны магіла з целам чалававека, які дзесяцігоддзі свайго жыцця аддаў дзейнасці па ўшанаванні памяці гісторыі габрэяў на Гарадоцкай зямлі і сувязі з іх нашчадкамі ў Ізраіле, Англіі, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах. Менавіта дзякуючы Марку з’явіліся сучасныя помнікі памяці халакосту Другой сусветнай вайны ў г.п. Езярышча і ў Вараб’ёвых гарах, даглядаліся існуючыя могілкі ў Гарадку, праводзіліся традыцыйныя сустрэчы габрэяў на гарадоцкай зямлі і г.д.. Шмат часу было аддадзена краязнаўчай працы і супрацоўніцтву з часопісам «Мішпоха», які рэдагуе Аркадзь Шульман. Будучы лекарам высокай кваліфікацыі ён дзесяцігоддзямі аказваў якасную дапамогу хворым пацыентам у Гарадоцкай райбальніцы. Тысячы грамадзян удзячны доктару за дапамогу і падтрымку. У апошні зямны шлях Марка Іосіфавіча правяла любімая жонка Міра Захараўна, блізкія сябры і калегі па працы. Светлая памяць пра Марка Іосіфавіча застанецца ў нашых сэрцах... Публікуем матэрыял з часопісу «Мішпоха» нашага вядомага зямляка.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец