Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2022-07
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2022 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Па выніках першага паўгоддзя вытворчасці малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны – Шумілінскі раён аказаўся сярод аўтсайдэраў. Так, на сённяшні дзень, паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, па выніках работы ў жывёлагадоўлі за студзень-чэрвень 2022 года вытворчасць малака ў сельгаспрадпрыемствах краіны перавысіла 3,8 млн. тон (100,1 працэнта да ўзроўню мінулага года), сярэдні надой малака ад каровы склаў 2745 кг. У лідэрах краіны па выніках першага паўгоддзя 2022-га Брэстчына паранейшаму на першым месцы: сярэдні надой склаў 3388 кг. На Гродзеншчыне і Міншчыне – таксама звыш трох тысяч, а Віцебшчына ў рэйтынгу па прадукцыйнасці дойнага статка зноў апынулася “першая ад канца – да дзвюх тысяч не хапіла 73 кг. У Гродзенскім, Нясвіжскім, Смалявіцкім, Дзяржынскім, Бераставіцкім, Іванаўскім, Мазырскім і Брэсцкім раёнах па выніках першага паўгоддзя ў сярэднім ад каровы атрымалі звыш чатырох тысяч кілаграмаў малака, у Шумілінскім і Чавускім раёнах - не болей за тысячу…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак