Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2022-07
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2022 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
З трэцяга ліпеня новая экспазіцыя адкрылася ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Прынамсі, гэта падзея сталася магчымай дзякуючы той сітуацыі, што музей пераехаў у болей сучасны і камфартабельны будынак. Перадусім некаторы час супрацоўнікі ўстановы абжываліся на новым месцы, а насельніцтва прывучалі да непрывычнай культурнай лакацыі, адначасова ладзілі выставы і мерапрыемствы. Сціплыя плошчы старога будынка не дазвалялі рэалізаваць усе праекты, а на сённяшні дзень гэтай праблемы не існуе. Паводле словаў дырэктаркі ўстановы Святланы Івановай, супрацоўнікі раённага музея не толькі пашырылі экспазіцыю, але і павялічылі колькасць тэматычных раздзелаў. Да прыкладу, калі раней аддзелу археалогіі былі прысвечаны ўсяго дзве вітрыны, то зараз там пад яе адвялі цэлую залу. І сапраўды, што можа быць цікавага па археалогіі ў сціплым музеі раённага масштабу? Чым можна здзівіць сучаснага чалавека ў эпоху сеціва? Аказваецца, можна. Цяпер у шумілінскім музеі захоўваюцца косткі маманта – бадай што, гэта ўнікальны экспанат не толькі для раёна, але і для ўсёй Беларусі. Тая старажытная жывёліна важыла 7 тон і жыла на тэрыторыі сучаснай Шуміліншчыны, прычым, па меркаванні даследчыкаў, 320 тысяч (!) год таму.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак