Наша Слова.pdf, 28 / 2022

Наша Слова.pdf

28 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-07-13

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

9 і 10 ліпеня ўся ўвага была прыкавана да маленькага аграгамястэчка Александрыя ў Шклоўскім раёне. У кожным куточку купальскай пляцоўкі адбывалася нешта цікавае і ўнікальнае. Александрыя сабрала на святочнае Купалле тысячы гасцей. Грыміць купальскі кірмаш, у паветры лунаюць смачныя пахі, адусюль нясуцца спевы ў народных рытмах. Трынаццаты па ўліку фестываль "Александрыя збірае сяброў" па-беларуску сардэчна і гасцінна вітаў усіх, хто пажадаў да яго далучыцца. На выставе-кірмашы сабралася каля 500 народных умельцаў, у тым ліку звыш 80 з Таджыкістана і 13 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі - Дагестана, Сахі (Якуція), Ханты-Мансійскай аўтаноміі Югра, Бранска, Курска, Ленінградскай, Ніжагародскай, Новасібірскай, Арэнбургскай, Пскоўскай, Разанскай, Саратаўскай, Смаленскай і іншых абласцей. Каларытныя падворкі, ажыўшыя персанажы гісторыі, прэзентацыі лепшых вытворцаў Беларусі. На фестывальнай лугавіне сабраліся, як той казаў, усе браты 12 месяцаў. Менавіта такія ўражанні выклікае выстава-кірмаш "Кола жыцця", якая аформлена ў адпаведнасці са святамі беларускага народнага календара. На ёй Менск адлюстраваў асаблівасці зімовых свят, Берасце і Гародня - веснавых, Магілёў - летніх, Гомель і Віцебск - восеньскіх.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле