Слова Жыцця, 14 (589) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

14 (589) 2022

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2022-07-10

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2022 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Летнія месяцы – добрая магчымасць наведаць прыгожыя месцы, у тым ліку гістарычныя святыні. Неаднаразова, бываючы ў санктуарыях, хаця б нават у нашых дыяцэзіяльных Тракелях ці Росі, мы можам убачыць маленькія сэрцы, ножкі або ручкі, зробленыя са срэбра, золата або іншага металу, якія развешаны побач з абразамі ці фігурамі. Гэта так званыя воты – дар сэрца і выраз удзячнасці. Кожны ахвяраваны прадмет на алтары ці ля абраза – асобная гісторыя, часта жыццёвая драма, цудоўнае выйсце з бяды або правільны выбар. Такім чынам людзі хочуць падзякаваць за атрыманыя ласкі і дары, а таксама жадаюць папрасіць вылячэння ад розных недамаганняў і хвароб душы і цела. Гледзячы на гэтыя прадметы, ахвяраваныя ў якасці вотаў, няхай нашы думкі скіроўваюцца, найперш, да Бога, які варты таго, каб чалавек ахвяраваў Яму самае прыгожае і каштоўнае. А таксама пажадаем ахвяраваць Яму свае сэрцы, напоўненыя дабрынёй і любоўю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле