Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2022
Рэдактар: Шупа Сяргей
Мастацкі рэдактар: Паваляева Натальля
Выдавец: Vesna
Памеры: 144 с.
ISBN: 978-80-907359-5-8
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2022 by Альгерд Бахарэвіч, Vesna Vaško - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Верш — гэта раптоўны спохват, зь якім трэба нешта рабіць, інакш — кепска будзе. Дэтэктыў, дзе мне трэба знайсьці забойцу — ідэальную форму. Матэматычная задача для ірацыянала. Вершы я пішу колькі сябе памятаю. Я пісаў іх школьнікам, спрабуючы неяк выявіць у сваіх першых беларускіх словах індустрыйныя краявіды менскай ускраіны, шэрыя пад’езды і ўсю цеснату тагачаснага існаваньня. Я пісаў іх у «дзевяностыя», калі разам зь сябрамі-авангардыстамі марыў пра рэвалюцыю ў літаратуры і любіў злаваць старых рэтраградаў. Я пісаў іх, калі працаваў над сваімі раманамі — я ўжыўляў вершы ў «Сабак Эўропы», рэзаў імі «Белую муху» і дарыў іх «Дзецям Аліндаркі». У 2020—2021 гадах паэзія дапамагла мне выказаць тое, што балела і пякло. Жах, супраціў, надзею. У гэтай кнізе ўпершыню сабраныя вершы розных гадоў — пра сябе і пра сваё. Для ўсіх і, як і належыць вершам, — для нікога (Альгерд Бахарэвіч).
Беларускія аўтары: Бахарэвіч Альгерд
Каталёг: Прыватны кнігазбор