Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён
Дата выхаду: 2022-06
Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр
Copyright © 2022 by Сьвітанак
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў Шумілінскага і Бешанковіцкага раёнаў 22 чэрвеня правялі сумеснае мерапрыемства ў памятнага знака, устаноўленага ў гонар байцоў і камандзіраў 186-й стралковай дывізіі на граніцы двух гэтых раёнаў. У рамках сустрэчы прайшла працоўная акцыя па ўладкаванні дарожкі з камянёў да брацкай магілы ахвяр вайны — вязняў Бешанковіцкага гета. Літаратурна-музычная кампазіцыя "Памяць жывая" нібы вярнула прысутных у тыя суровыя падзеі: у лясной цішы трагічнай нотай гучалі вершы і песні. У поўнае бязмоўе пагрузілася ўсё навокал, калі аб'явілі хвіліну маўчання. Апоўдні, у памяць аб тых, хто не вярнуўся з бою, загінуў ад голаду і нягод, закатаваны ў фашысцкай няволі, палалі агні ў лампадках, і толькі манатонны стук метранома адлічваў секунды. Намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях Шумілінскага райвыканкама Ірына Шалахава адзначыла, што ў гэтым знакавым месцы сабраліся тыя, для каго памяць – не пустое слова. – Сучасная моладзь павінна ведаць, якім высокім коштам дасталася перамога нашым продкам, каб не дапусціць памылак у будучыні, – падкрэсліла Ірына Шалахава.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Сьвітанак