Слова Жыцця, 13 (588) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

13 (588) 2022

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2022-06-26

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2022 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Летнія месяцы ў нас асацыіруюцца з адпачынкам. За гэты час пераводзяць дух не толькі дзеці. Дарослыя таксама адпачываюць. Святары і асобы кансэкраванага жыцця адпраўляюцца на рэкалекцыі, каб набрацца сіл і пабыць сам-насам з Богам. Аднак ёсць такія людзі, якім трэба загадаць адпачыць. Такім чалавекам быў, напрыклад, Караль Вайтыла, будучы папа Ян Павел ІІ. Калі ён стаў біскупам у Кракаве, першы год працаваў у такім тэмпе, што не вытрымала здароўе, а потым, калі набываў новы каляндар, урачы рэкамендавалі яму ўпісваць туды тыдзень адпачынку зімой і два тыдні летам. Варта прысвяціць гэты час сваім блізкім, больш увагі надаваць дзецям і моладзі. Варта прачытаць добрую кнігу, а таксама хаця б на некалькі дзён куды-небудзь выехаць. Адпачынак паказвае нам, кім з'яўляецца Езус у нашым жыцці. Калі мы працуем з раніцы да вечара, апраўдваемся, што не паспяваем. Канікулы прызначаны для таго, каб шчодра аддаць гэты час Езусу, аддаць яго сабе ў сустрэчы з Ім. Канікулы могуць многае расказаць нам пра нашу веру. Жадаю добрых канікул і добрага адпачынку, а таксама духоўных поспехаў у пошуках шчасця!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле