Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2022-06
Copyright © 2022 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Геніі і прарокі нараджаюцца ў лёсавызначальныя для народаў і нацыяў часы. Янка Купала быў абуджаны да творчасці беларускім народам — каб тварыць нацыю. Украінец Тарас Шаўчэнка ды беларус Францішак Багушэвіч усё жыццё пісалі раманы пад назвамі Украінскі ды Беларускі народы, а іх наступнікі Іван Франко і Янка Купала складалі паэмы пад назвай нацыі. Янка Купала першым на стагоддзе ўперад прамовіў кліч «Жыве Беларусь!». Ён напісаў шмат вершаў, паэмаў, п’есаў, ён жа напісаў і дзяржаву Беларусь. Напісаў у самыя важныя гады станаўлення краіны. Якраз 18-ы, 19-ы і 20-ы гады мінулага стагоддзя — гады адстойвання беларускай дзяржаўнай незалежнасці — сталі вехавым і кульмінацыйным этапам творчай і грамадскай дзейнасці Янкі Купалы. У напісаных у той час творах ён яскрава выявіўся правадзейным прарокам беларушчыны, з’яўленне якога прасіў вершам «Паўстань...» (Алесь Акуліч, Янка Купала: пясняр, прарок, ваяр. 140 гадоў з дня нараджэння, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь