Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2022-05
Рэдактар: Місевіч Віктар
Copyright © 2022 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
9 мая ў Дзеркаўшчыне, што на Глыбоччыне, урачыста адзначылі 200-годдзе з часу заснавання парафіяльнага касцёла Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначалілі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч і святары, якія прыехалі, каб раздзяліць радасць святкавання разам з Дзеркаўшчынскай парафіяй. Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана заснаваны 7 мая 1822 года, пра што сведчыць памятная шыльда. Шаноўных гасцей – біскупа Алега і арцыбіскупа Тадэвуша – вернікі прывіталі хлебам-соллю перад святыняй. На самым пачатку Імшы мясцовы пробашч кс. канонік Валерый Орсік прывітаў прысутных святароў і вернікаў і падкрэсліў, што “гэта гістарычная падзея для ўсёй Віцебскай дыяцэзіі. Сёння распачынаецца далейшы адлік часу для нашай святыні”. Дзвесце гадоў у гісторыі Сусвету – невялікая адлегласць, але ў гісторыі чалавека – гэта дастаткова вялікі перыяд. Дзвесце гадоў на зямлі, якая няспынна перажывае войны, зямлі, якая акропленая крывёй шматлікіх мучанікаў, цешыцца з гэтай святыні, што вытрымала няпростыя гады і шмат выпрабаванняў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік