Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2022-06
Copyright © 2022 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
«Ёсць вёсачка Русілкі, дзівосны край такі. У чэрвені — касілкі, у ліпені — стагі. Дзяўчат русавалосых, хоць шмат, а нарасхоп. А хлопцы — у пракосах, а хлопцы — каля коп...» Вось гэтыя радочкі з верша «Русілкі» Барыса Беляжэнкі, прысвечанага гэтай вёсцы, круціліся ў мяне ў галаве, пакуль я круціў педалі свайго ровара да Русілак праз Новыя Ранчыцы і Дабрыгоры. Вёска Русілкі ляжыць за нейкіх 10 км на поўдзень ад Бешанковічаў. Зусім побач з ёй размяшчаюцца славутыя Дабрыгоры, дзе калісьці больш за 100 гадоў таму доктар Пётр Красавіцкі заклаў парк, сёньня вядомы як парк Саломінка. А за нейкіх 300 метраў ад парка, на другім беразе Крывінкі, стаіць царква. Сучасны выгляд яна набыла напрыканцы мінулага стагоддзя, дзякуючы працы Мікалая Бондара. А раней яна ўяўляла сабой пафарбаваны чырвонай охрай будынак, дзе было штосьці накшталт калгаснага склада. Праўда, за апошнія гады запусьценьне прыйшло і сюды. Як бачым, вакол царквы зьнікла агароджа — згніла. А вось парку Саломінка пашанцавала менш. Ён дасёньня існуе ў паўжывым выглядзе. І абсалютна анікому тут ягонае існаваньне не патрэбна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка