Слова Жыцця, 12 (587) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

12 (587) 2022

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2022-06-12

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2022 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

З самага пачатку свайго жыцця мы пакліканы пазнаваць Бога. Пакліканне з'яўляецца ў чалавеку той прасторай, у якой ён павінен пастаянна расці і развівацца. Аднак многія зусім не памятаюць пра гэта ці проста не ведаюць, бо не адкрылі для сябе тую задачу, закладзеную ў людскую прыроду. Сёння, у свеце вялікіх хуткасцей, празмернасці інфармацыі і прагрэсіруючай секулярызацыі, сучасны чалавек так часта ўнутрана згублены, не адкрывае многіх рэчаў, якія датычаць яго ўнутранага свету. Жыццё без Бога стала для многіх своеасаблівай мерай сучаснасці і прагрэсу. Таму вельмі лёгка страціць сэнс жыцця і мэту, якой з'яўляецца Бог і сустрэча чалавека з Езусам. Кожны дзень мы маем так шмат магчымасцей, каб уступіць у дыялог з Богам. Звяртаючыся да Святога Пісання, якое павінна стаць самай важнай кнігай кожнага хрысціяніна, можам лепш пазнаць нашага Пана і Збаўцу. Чытаючы каталіцкую прэсу, пазнаём праўды нашай веры. А ўсе зацікаўленыя тэалогіяй маюць магчымасць вучыцца ў Тэалагічным каледжы св. Казіміра ў Гродне.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле