Слова Жыцця, 11 (586) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

11 (586) 2022

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2022-05-29

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2022 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Завяршаецца чарговы навучальны і катэхетычны год. Многія маладыя людзі, узбагачаныя сямікратным дарам Святога Духа ў сакраманце хрысціянскай сталасці, стануць перад выбарам жыццёвага шляху. Знайсці ўласнае месца ў свеце – складаная справа, якая патрабуе шмат высілкаў. Яна ўключае здольнасць прымаць рашэнні і ў канчатковым рахунку цягне за сабой адказнасць ды ўменне трываць у выбары. Часам яна датычыць усяго будучага жыцця. Чалавек можа быць шчаслівым толькі тады, калі стане тым, кім павінен быць. Іншымі словамі – калі ён будзе на тым месцы, для якога Бог яго прызначыў і мудра надзяліў. Вельмі важна ў гэты час спадарожнічаць маладым людзям, падтрымліваць іх малітвай і дапамагчы ўсвядоміць, што сутнасць кожнага паклікання – верна ў ім трываць. Незалежна ад таго, будзе гэта пакліканне да сямейнага жыцця, святарства, манаства або іншае пакліканне, якому нехта прысвяціў сваё непаўторнае жыццё. Толькі вернасць вядзе да поспеху, пачуцця асалоды і ўнутранай задаволенасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле