Сьвітанак, 7 (316) 2022

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

7 (316) 2022

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2022-05

Рэдактар: Шчамлёў Аляксандр

Copyright © 2022 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Сярэдзіна вясны. Птушкі амаль поўным складам вярнуліся ў родныя беларускія краі, каб віць гнёзды і выседжваць птушанят. Красавік не занадта радуе цяплом. А мы працягваем наш праект "Месцы". Наступная серыя пастоў з Шумілінскага, Верхнядзвінскага і Расонскага раёнаў. Па-ранейшаму нашым надзейным і адказным партнёрам застаецца пракат аўтамабіляў "Катала бай". На гэты раз мы падарожнічалі на новенькім «Хендай Акцэнт», які і выглядае годна, і едзе ўпэўнена, а мы правялі цэлы дзень у дарозе з камфортам. Калі вы захочаце паўтарыць наш маршрут, але машыны ў вас няма – "Катала бай" вам дапаможа. А зараз уладкоўвайцеся ямчэй. Мы працягваем расповед пра Беларусь і адпраўляемся ў Обаль. Обаль. Гісторыя гэтага маленечкага мястэчка дзесьці на поўначы краіны мала чым адрозніваецца ад гісторый сотняў і тысяч іншых месцаў, якія дасталіся нам у спадчыну ад тых моцных і смелых людзей, якія асвойвалі новыя землі, ад людзей, якія перабудоўвалі і перакройвалі тое, што дасталася ад продкаў…

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле