Дзвінскі ўзгорак, 7 (149) 2022

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

7 (149) 2022

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2022-05

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Уладальнік беларускага паба ў Кіеве: Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй. У Віцебску арт-паб «Торвальд» быў культавым месцам для гараджан, у Кіеве «Торвальд» стаў месцам духоўнай сілы для беларусаў, якія вымушана пакінулі Радзіму. Уладальнік арт-паба Віталь Броўка — адзін з тых, хто таксама з’ехаў за мяжу з-за ціску на бізнес у Беларусі. Ён дагэтуль застаецца ў Кіеве. З ім пагутарыла «Салідарнасць». — Натуральна, у мяне ніколі не было ніякіх ілюзій наконт пуцінскага рэжыму і ўвогуле расійскага імперыялізму, але ў тое, што ён здатны ў XXI стагоддзі аж на такое прымітыўнае архаічнае ўварванне з ударамі па мірных гарадах, у гэтае, канешне, не верылася, — кажа суразмоўца. — Я адношуся якраз да тых наіўных, хто яшчэ 23 чысла не верыў, што ўсё пачнецца і што пачнецца менавіта так. Хаця мы дзейнічалі па прынцыпе «хочаш міра — рыхтуйся да вайны». У «Торвальдзе» напярэдадні праходзілі лекцыі з практычнымі заняткамі па паводзінах цывільных асобаў ва ўмовах баявых дзеянняў у гарадах, ва ўмовах нападу. Слухаць гэтыя лекцыі збіралася шырокая аўдыторыя, пераважна беларусы, якія знаходзіліся ў Кіеве, але прыходзілі і жыхары суседніх кварталаў. Чыталі лекцыі дасведчаныя аб вайне беларусы, ветэраны АТО. Зараз гэтыя людзі з’яўляюцца інструктарамі батальёна імя Кастуся Каліноўскага.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле