Наша Слова.pdf, 21 / 2022

Наша Слова.pdf

21 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-05-25

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

20 траўня маёнтак Дамбавецкага ў Бердаўцы запрасіў на творчую імпрэзу. Сустракалі гасцей Аляксандр і Марыя Дамбавецкія. Маршрут насустрач музейнай ночы ўключаў пяць пляцовак. У прысядзібным парку адбыўся паркавы шпацыр. Сярэднявечныя танцы прадставіла народная аматарская студыя рыцарскіх мастацтваў і сярэднявечнага мадэлявання "Dies Magna". У склепе сядзібы ўсіх чакалі прывіды палаца Дамбавецкага і магічныя гісторыі пра іх з'яўленне. Было вельмі цікава і нават трохі жудасна! У Музеі сям'і прайшла інтэрактыўная экскурсія, а затым усе згулялі ў фанты. У літаратурна-музычнай гасцёўні адбыўся прагляд спектакля "Патрыкей" народнага лялечнага тэатра "Батлейка" Лідскага аддзела рамёстваў. Прысутныя былі ў захапленні і адорвалі апладысментамі артыстаў сярэднявечнай п'есы! У гэтую ноч прагучала шмат вершаў і рамансаў, станцавана шмат розных танцаў. Ноч музеяў у палацы Дамбавецкага нікога не пакінула абыякавым і адчыніла дзверы ў такі цікавы і таямнічы свет гісторыі і мастацтва!

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле