Наша Слова.pdf, 19 / 2022

Наша Слова.pdf

19 / 2022

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2022-05-11

Copyright © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

6 і 7 траўня ў Менску прайшло развітанне з прафесарам Станіславам Шушкевічам, былым Старшынём Вярхоўнага Савета і першым лідарам незалежнай Беларусі. Вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч адышоў у вечнасць 3 траўня ў Менску на 88-м годзе жыцця ў выніку ўскладненняў пасля перанесенага каронавіруснага захворвання. Станіслаў Шушкевіч (1934 -2022) быў сынам беларускага паэта і празаіка Станіслава Пятровіча Шушкевіча, рэпрэсаванага савецкімі ўладамі. Ён нарадзіўся ў Менску 15 снежня 1934 года. У 1951 годзе з медалём скончыў сярэднюю школу, і ў 1956 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ. Станіслаў Шушкевіч прайшоў шлях ад старшага інжынера да загадчыка кафедры ядзернай фізікі БДУ, а потым – прарэктара БДУ па навуковай працы. Беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га склікання, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук, першы кіраўнік незалежнай Беларусі быў адным з трох удзельнікаў падпісання Белавежскіх пагадненняў аб юрыдычным замацаванні распаду СССР. 7 траўня ў Менскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася жалобная імша па памерлым, якую ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле