Крывінка, 6 (287) 2022

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6 (287) 2022

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2022-04

Copyright © 2022 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Калі размаўляю з людзьмі пра вайну, адразу пытаюся: "Дык хто на каго напаў?" Людзі часта спрабуюць сысьці ад прамога адказу, але, калі я настойваю, то ўсё ж адказваюць. І часта я чую такое: "Україна на Расію". Пытаюся далей: "А хто такія бандэраўцы?" І чаго толькі ні чую ў адказ. А калі просяць адказаць мяне, тлумачу: "Бандэраўцамі прапаганда называе тых, хто сёньня размаўляе на ўкраінскай мове." Калісьці (больш за 70 гадоў таму) на Ўкраіне жыў Сцяпан Бандэра. Ён быў нацыяналістам і хацеў, каб Україна стала незалежнай. Менавіта таму расейская прапаганда вылучыла яго ў якасьці свайго галоўнага ворага. Расея не хоча, каб на Ўкраіне гучала ўкраінская мова. Вось тое, на маю думку, і з'явілася галоўнай прычынай вар'яцкага плану Пуціна. Мова народа — адзінае, што яго яднае. А расейцы занепакоеныя, што сфера ўплыву расейскай мовы звужаецца. Як жа, імперыя ў небяспецы! І тая вайна, што Пуцін развязаў на Ўкраіне, ёсць імперскім імкненнем гвалтоўна спыніць натуральны працэс вяртання Ўкраіны да сябе самой. Унас у Беларусі вяртанне да мовы пакуль што ёсьць далёкай перспектывай. Але тое, што гэта калісьці адбудзецца, бясспрэчна.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле