Дзвінскі ўзгорак, 6 (148) 2022

Дзвінскі ўзгорак

Грамадска-палiтычная газета Вiцебскага раёна

6 (148) 2022

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2022-04

Рэдактар: Смолікаў Канстанцін

Copyright © 2022 by Дзвінскі ўзгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Віцебскім раёне ў Мазалаўскай сярэдняй школе прайшоў конкурс юных экскурсаводаў, арганізатарам якога выступіў Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна. Навучэнцы ўстаноў адукацыі прадстаўлялі свае работы ў трох намінацыях: «Музей у чамадане», «Гісторыя аднаго экспаната», «Лепшая экскурсія па населеным пункце». Экскурсавод комплекснага музея «Гісторыя Заронаўскага краю» Дар’я Зіміна прадставіла праект пад назвай «Экспанаты — сведкі салдацкага лёсу». Удзельнікі мерапрыемства слухалі цікавы аповед пра ўнікальны салдацкі спеўнік; мундштук з кавалачка аргшкла, які не паспеў дарабіць баец; компас з самалета, на якім лёталі «начныя ведзьмы». Кацярына Зайцава з Мазалава запрасіла прысутных прайсціся піянерскімі шляхамі: успомніць, як завязвалі чырвоны гальштук і гралі на барабане. Дар’я Кічова і Аліна Маісеенка — вучаніцы Бабініцкай сярэдняй школы — расказалі, чым карысталіся салдаты на вайне. Работу пад назвай «Ад Беларусі да Берліна», якая распавядае пра лёс трафейнай салдацкай фляжкі Уладзіміра Багачова,прадставіла ў вершаванай форме вучаніца Вымнянскай школы Святлана Ляўшыцкая. Удзельнікі конкурсу слухалі гісторыі сундука, малюнка-эскіза помніка доктару Ганне Мамонавай, партсігара, прабітага куляй навылет.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзвінскі ўзгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле