Гасцінец, 6 (322) 2022

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

6 (322) 2022

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2022-04

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2022 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

14 красавіка ў 7-15 раніцы паступіла паведамленне аб абвальванні пліты пешаходнага моста праз раку Гаражанка паміж вуліцамі Карла Маркса і Юбілейнай у Гарадку. Пра гэта інфармуе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Канструкцыя, якой амаль 60 гадоў, звязвала цэнтр горада і прыватны сектар. Па гэтым жа мосце людзі звычайна хадзілі ў школу № 2. Дарэчы, разбураны мост нядаўна амаль цалкам сышоў пад ваду з-за паводкі. На месца здарэння неадкладна выехалі падраздзяленні Гарадоцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Ратавальнікі высветлілі, што адбылося абвальванне адной з чатырох пліт пешаходнага моста. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Жыццядзейнасць насельніцтва не парушана, побач функцыянуе аўтамабільны мост з агароджанымі тратуарамі для пешаходаў. Ад рэдакцыі: Разбураны мост НІКОЛІ "амаль цалкам" пад ваду не сыходзіў! Сыходзіў пад ваду толькі школьны пешаходны мост па вуліцы Невельская шаша. Пешаходны мост на выгляд быў трывалы. Пытанне пабудовы сучаснага маста з цэнтра Гарадка да вуліц Юбілейная і Палявая, дзе пераважна пражываюць людзі сталага ўзросту, быў у праекце рэспубліканскіх «Дажынак 2014». Толькі яны набылі статус абласных і пытанне знялася, а праблема засталася.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле